Каля 7 гадзін раніцы 17 жніўня на вуліцы Мірашнічэнкі сутыкнуліся таксі і рэйсавы аўтобус. На месца цяжкай аварыі прыйшлося выклікаць не толькі ДАІ і хуткую дапамогу, але і ратавальнікаў.
Аварыя адбылася каля дома № 57 на вуліцы Мірашнічэнкі. Сутыкнуліся рэйсавы аўтобус МАЗ, які ішоў па маршруце № 24, і аўтамабіль Renault Logan службы таксі "7788".
"У легкавым аўтамабілі Renault апынуліся заблакаваныя чатыры чалавекі без прытомнасці. Іх выцягнулі пры дапамозе адмысловай прылады"- распавялі ў МНС.
Людзі былі перададзеныя медыкам. 19-гадовая дзяўчына загінула, з кіроўцам аўтамабіля таксі і яшчэ двума пасажырамі праводзіліся рэанімацыйныя мерапрыемствы. 25-гадовы кіроўца таксі пасля памёр у бальніцы.
tut.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdarenni
[3] https://auto.tut.by/news/accidents/556250.html
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz