Да 13 узрасла колькасць загінулых у выніку наезду фургона на людзей на папулярнай пешаходнай вуліцы Рамбла ў цэнтры Барселоны. Аб гэтым паведамляецца ў чацвер, 17 жніўня, на сайце радыёстанцыі Cadena Ser са спасылкай на крыніцу ў каталонскай паліцыі.
Да гэтага ў праваахоўных органах пацвердзілі наяўнасць ахвяр, аднак іх лік не называлася. СМІ паведамлялі аб двух загінулых і прыкладна 20 пацярпелых.
У сетцы з'явілася відэа з месца здарэння. Яно ачэплена, зачыненыя бліжэйшыя станцыі метро. Жыхароў і гасцей горада просяць пазбягаць раёна, у якім быў учынены наезд.
Інцыдэнт кваліфікавалі як тэракт.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/terakt