Жанчыну з штата Вірджынія прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі за тое, што яна спрабавала атруціць сваіх калегаў, дадаючы ў каву сродак для мыцця посуду. Пра гэта паведамляе Associated Press.
Па словах пракурора, у лютым мінулага года супрацоўнікі адной з кампаній паскардзіліся на болі ў страўніку і ваніты. Праз паўгода калегі западозрылі, што нехта дадае невядомыя рэчывы ў іх каву.
Як паведамляецца, кампаніі атрымалася выявіць, што 33-гадовая супрацоўніца Мэйда Рывэра Хуарэс дадавала сродак для мыцця посуду ў кавамашыну.
gazeta.ru [1]
Спасылкі
[1] https://www.gazeta.ru/social/news/2017/08/18/n_10450736.shtml
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha