Хутка будзе ўведзена ў эксплуатацыю хуткасная шаша працягласцю 3,4 тыс км.
Кантрольны аб'ект дзяржаўнай магістральнай лініі хуткаснай дарогі ад горада Ханчжоў правінцыі Чжэцзян да горада Жуйлі правінцыі Юньнань - мост Дунцінху – самкнуўся, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Такім чынам, хуткасная шаша Хан-Жуй даўжынёй больш 3400 км, якая ідзе ўпоперак з усходу на захад, хутка будзе ўведзена ў эксплуатацыю па ўсёй працягласці. Галоўны пралёт моста Дунцінху складае 1480 м, а разам са сталёвай рашэцістай бэлькай дасягае 1933,6 м у даўжыню. Мост з'яўляецца другім у свеце і першым у Кітаі па працягласці пралёту падвесным мостам. Яго можна назваць «супер-будоўляй» па маштабе, выкарыстанні тэхналогій і ўзроўні якасці.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya