Галоўнай адукацыйнай пляцоўкай фестывалю працоўнай моладзі "Алімпія" стаў адкрыты дыялог на тэму "Бітва за моладзь: паміж інфармацыяй і прапагандай". У ходзе дыскусіі яе ўдзельнікі сумесна з запрошанымі экспертамі абмеркавалі актуальныя пытанні барацьбы за розумы і настроі моладзі ў медыяпрасторы, ролю сучасных інфармацыйных тэхналогій у жыцці маладых людзей. Сярод гасцей і экспертаў фестывалю -- прадстаўнікі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Адміністрацыі Прэзідэнта, міністэрстваў і ведамстваў, а таксама папулярныя журналісты, тэлевядучыя.
Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maryna-begunkova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/alimpiya-2017