Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Папкоў узяў удзел у пасяджэнні Аршанскага райвыканкама.
Падчас яго былі разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту раёна за першае паўгоддзе 2017-га, а таксама рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016—2020 гады ў кірунку сацыяльнай інтэграцыі і падтрымкі інвалідаў і пажылых людзей.
Выступаючы на пасяджэнні, Аляксандр Папкоў адзначыў, што Аршанскі раён з'яўляецца адным з валаўтваральных у галіне, аднак узровень яго развіцця і ўклад у эканоміку павінен быць больш значным. Кіраўніцтву райвыканкама рэкамендавана ўдзяліць асаблівую ўвагу павышэнню канкурэнтаздольнасці рэгіёна, нарошчванню аб'ёмаў і эфектыўнасці вытворчасці тавараў і паслуг, развіццю малога і сярэдняга бізнесу, сельскагаспадарчых арганізацый, стварэнню новых працоўных месцаў.
Таксама старшыня камісіі наведаў Багушэўскі сельсавет Сенненскага раёна, дзе абмяркоўваліся перспектывы развіцця гарадскога пасёлка Багушэўск.
Вераніка ПУСТАВІТ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-pustavit
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:pustavіt@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-papkou
[6] https://zviazda.by/be/tags/arshanski-rayon