У апошнія дні лета сенатары правялі асабістыя прыёмы і прамыя тэлефонныя лініі. Напрыклад, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, генеральны дырэктар птушкафабрыкі «Дружба» Васіль Маркевіч правёў асабісты прыём грамадзян Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў і прамую тэлефонную лінію.
Заяўнікі ўзнімалі пытанні, якія датычацца аказання паслуг насельніцтву арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, забеспячэння жыхароў цвёрдымі відамі паліва, удзелу і падтрымкі прадстаўнікоў Баранавіцкага раёна ў міжнародных спартыўных спаборніцтвах, сацыяльнай падтрымкі інвалідаў і інш.
Акрамя таго, на мінулым тыдні грамадзяне маглі звярнуцца з пытаннямі да Ігара Краўчанкі, члена Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, генеральнага дырэктара прадпрыемства «Гомельаблдарбуд», а таксама Вольгі Леўчанкі, члена Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, дырэктара-рэдактара «Пінскага весніка».
Вераніка ПУСТАВІТ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-pustavit
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:pustavіt@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki
[5] https://zviazda.by/be/tags/pryyomy-gramadzyan
[6] https://zviazda.by/be/tags/pramyya-telefonnyya-linii