Яго гаспадарамі сталі Вольга і Мікалай Манчукі з дзецьмі Уладзіславам, Марыяй, Леанідам і Ульянай, паведамляе «Драгічынскі веснік».
На адкрыцці прысутнічаў і старшыня райвыканкама Аляксандр Дарашэнка, які адзначыў, што кожны хлопчык і дзяўчынка павінны жыць у сям'і, якая пра іх клапоціцца. Вольга Манчук працавала настаўніцай-дэфектолагам з праблемнымі дзецьмі, якім не хапае бацькоўскай любові і ўвагі. У рашэнні стаць сям'ёй, якая замяшчае прыёмным дзецям бацькоў, яе падтрымаў муж. Сям'я будзе жыць у доме сямейнага тыпу. На першым паверсе размешчаны гасціная і кухня, на другім — пяць спальняў. Усяго плошча дома займае каля 200 м2.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachy-dom-syameynaga-typu
[3] https://zviazda.by/be/tags/dragichyn
[4] https://zviazda.by/be/tags/syamya