Дырэктару футбольнага клуба "Слуцк" прад'яўлена абвінавачванне па ч.1 арт.430 КК РБ (атрыманне хабару), ён прызнаў сваю віну. Пра гэта журналістам сёння паведаміў начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Дзмітрый Канаплянік.
"Яму абраная мера стрымання, не звязаная з пазбаўленнем волі - падпіска аб нявыездзе. Праводзіцца расследаванне", - праінфармаваў Дзмітрый Канаплянік.
Раней паведамлялася, што аператыўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама і АБЭЗ Цэнтральнага РУУС сталіцы на месцы злачынства 5 верасня на просп. Пераможцаў у Мінску затрымалі старшыню грамадскага аб'яднання "Спартыўны футбольны клуб "Слуцк". Ад дырэктара камерцыйнай арганізацыі старшыня прыняў у якасці хабару Br2,7 тыс. за спрыяльнае вырашэнне пытання аб забеспячэнні перамогі фірмы ў працэдуры закупкі, якая праводзіцца футбольным клубам.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/habar-0