Памятнае гашэнне маркі і паштовага канверта, прысвечаных Дню пісьменства, адбылося ў Полацку падчас свята.
Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко. Канверт з арыгінальнай маркай быў выпушчаны ў абарачэнне 1 верасня. Мастак канверта і спецштэмпеля — Таццяна Дольская, дызайн Марыны Віткоўскай. Тыраж — 30 тысяч экзэмпляраў.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Фота Сяргея НІКАНОВІЧА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lubneuskaya@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/kantakt
[5] https://zviazda.by/be/tags/belposhta