На мінулым тыдні стартавала маштабная рэспубліканская акцыя «Белаграпрамбанка» па фінансавай адукаванасці «Твае першыя фінансы». Пачатак акцыі адзначаўся яркімі ўрачыстымі мерапрыемствамі для школьнікаў ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.
У Мінску супрацоўнікамі «Белаграпрамбанка» было арганізавана сапраўднае свята фінансавай адукаванасці ў сярэдняй школе №136. Кульмінацыяй мерапрыемства стала ўручэнне вучням пятых класаў маляўнічага ілюстраванага зборніка фінансавых апавяданняў на беларускай мове «Твае першыя фінансы» і іншых памятных прызоў і падарункаў ад банка. Навучэнцы гэтай школы прынялі актыўны ўдзел у віктарынах і конкурсах, праверылі свае веды па фінансавай адукаванасці, а таксама разам з супрацоўнікамі банка патрэніраваліся ў рашэнні эканамічных задач.
— Ідэя стварэння зборніка апавяданняў на фінансавую тэму для школьнікаў нарадзілася не выпадкова, — адзначыў на свяце намеснік старшыні Праўлення ААТ «Белаграпрамбанк» Сяргей Чугай. — Мы хацелі, каб вывучэнне фінансавай граматы было для дзяцей у першую чаргу цікавае і карыснае. Таму кніга «Твае першыя фінансы» напісана ў займальнай форме — у выглядзе жывых, цікавых, маляўніча ілюстраваных апавяданняў на фінансавую тэму. У ёй шмат карыснага для сябе можа знайсці нават дарослы чалавек. З дапамогай гэтага праекта мы хочам паказаць, што банк адкрыты для падрастаючага пакалення і гатовы дапамагчы ў засваенні фінансавай навукі. Сёння часцяком па ўзроўні фінансавай адукаванасці чалавека мяркуюць аб яго прафесіяналізме, узроўні агульнага развіцця. Наша задача — дапамагчы дзецям стаць яшчэ больш развітымі і адукаванымі ў фінансавым плане, і як вынік, паспяховымі і ўпэўненымі ў сабе.
Даведка. У 2017 годзе праекту «Белаграпрамбанка» «Твае першыя фінансы» споўнілася чатыры гады. За гэты час банк наведаў сотні школ па ўсёй краіне, правёў мноства ўрокаў па фінансавай адукаванасці і ўручыў тысячам пяцікласнікаў брашуры на фінансавую тэму. Акрамя таго, «Белаграпрамбанк» з'яўляецца актыўным удзельнікам Тыдня фінансавай адукаванасці дзяцей і моладзі, які штогод праводзіцца ў нашай краіне. Так, у 2016 годзе банк правёў для дзяцей па ўсёй Беларусі больш за 300 мерапрыемстваў, у іх прыняло ўдзел больш за 11 тысяч чалавек.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/finansy
[4] mailto:kurkасh@zvіаzdа.bу
[5] https://zviazda.by/be/tags/tvae-pershyya-finansy-0