З 21 верасня па 15 кастрычніка лепшыя работы гэтага незвычайнага конкурсу будуць прадстаўлены ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. У конкурсе, арганізатарам якога выступілі цэнтр мастацкай творчасці і Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук, прынялі ўдзел больш як 700 юных прадстаўнікоў устаноў адукацыі ва ўзросце ад 4 да 16 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Паводле задумы, конкурс павінен быў абудзіць у яго ўдзельнікаў цікавасць да каштоўнасці навуковых ведаў і ролі навукі ў паўсядзённым жыцці.
Усяго на выставе прадстаўлена больш за 300 жывапісных і графічных работ, інсталяцыі ў намінацыях “Касмічнае падарожжа”, “Тэхнічная эвалюцыя”, “Робататэхніка”, “IT-адкрыцці”, “Займальная навука", "Імёны", "Беларуская навука: ад Інбелкульта да нанатэхналогій» .
Дзіцячыя малюнкі прысвечаны розным абласцях прыродазнаўчых навук: астраноміі, біялогіі, медыцыне, фізіцы, хіміі, матэматыцы, заалогіі, батаніцы, інфарматыцы і іншым, а таксама людзям, якія прысвяцілі сваё жыццё навуцы, адкрыццяў і дасягненням беларускіх вучоных у розных галінах навукі.
Дзіцячыя работы раскрываюць ўяўленне вучняў аб палётах да далёкіх планет, пра міжпланетны транспарт і касмічныя прыгоды, новыя тэхнічныя адкрыцці, разнастайныя механізмы і машыны, якімі ў будучым зможа карыстацца кожны. Малюнкі знаёмяць з робатамі: вытворчымі, будаўнічымі, медыцынскімі, хатнімі, робатамі-навукоўцамі, якія, магчыма, хутка стануць рэальнасцю.
У рамках адкрыцця выставы, якое адбудзецца 21 верасня ў 16.00, пройдзе хімічнае шоу парку цудаў “Эврыкум”.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[2] https://zviazda.by/be/tags/navuka