У Канадзе запрацавала самая доўгая ў свеце турыстычная сцяжына — The Great Traіl.
Маршрут, які расцягнуўся на 24 тысячы кіламетраў, ахоплівае ўсе правінцыі і тэрыторыі краіны і пралягае цераз 15 тысяч розных населеных пунктаў. Ідэя стварэння сцяжыны прыйшла тром канадскім падарожнікам яшчэ ў 1992 годзе. Аднак на тое, каб стварыць адпаведную інфраструктуру, абсталяваць маршрут указальнікамі, сцежкамі і іншымі элементамі, а таксама злучыць яе разрозненыя ўчасткі ў адзінае цэлае, спатрэбілася 25 гадоў. Большая частка маршруту была створана добраахвотнікамі. Некаторыя ўчасткі можна пераадолець пешшу, на веласіпедзе, кані або снегаходзе. Акрамя таго, 26% маршруту складаюць водныя ўчасткі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/kanada
[5] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen