Тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі пачнуць вяшчанне ў HD-фармаце высокай дакладнасці з шырокім экранам 16:9 ужо з першага квартала наступнага года.
Першыя больш якасную і яркую «карцінку» прымуць гледачы Мінска і сталічнай вобласці, а ўжо да восені 2018 года медыяхолдынг плануе распаўсюдзіць тэлебачанне фармату HD на ўсе рэгіёны нашай краіны.
Цяпер, як расказалі «Звяздзе» ў Белтэлерадыёкампаніі, праходзяць работы па забеспячэнні тэхнічнай магчымасці палепшанага вяшчання і назапашванне тэлепрадукту адпаведнай якасці. Неўзабаве ў HD-фармаце можна будзе ўбачыць не толькі інфармацыйна-аналітычныя праграмы і забаўляльныя перадачы, але таксама дакументальныя і мастацкія фільмы. Пры гэтым, адзначаюць прадстаўнікі медыяхолдынга, аператары электрасувязі захаваюць і версіі вяшчання ў стандартным фармаце, які будзе даступны гледачам эфірнага вяшчання DVB-T, DVB-T2, кабельных сетак і інтэрнэт-тэлебачання ZАLА.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/belteleradyyokampaniya
[5] https://zviazda.by/be/tags/hd-farmat
[6] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen