Наталля Мікалаеўна Вашкевіч, пенсіянерка, жыхарка Светлагорска:
— Я ўжо шмат часу жыву ў Светлагорску. Але нарадзілася і вырасла ў вёсцы. Там усе размаўлялі па-беларуску, я вучылася ў беларускамоўнай школе. Тут, у горадзе, ужо чыстай беларускай мовы не пачуеш, а шкада. За тое я і цаню «Звязду» — за цудоўную нашу мову. Разгортваеш вашу газету — і быццам нешта светлае сыходзіць у сэрца. Хораша робіцца на душы!
Я чытаю «Звязду» ўжо амаль дваццаць гадоў. Апошнім часам з цікавасцю ўспрымаю матэрыялы пра вёску. Там рэгулярна злабадзённыя тэмы падымаюцца. Ды мне і вельмі блізкія гэтыя рэаліі, хоць я даўно ўжо гараджанка, але ў такія хвіліны з замілаваннем успамінаю сваю вёсачку.
Вельмі падабаюцца артыкулы Алены Ляўковіч, заўсёды іх шукаю поглядам, як толькі разгортваю газету. Вельмі цікава піша, мы потым з сяброўкамі абмяркоўваем усё гэта. Пра сваіх равесніц люблю пачытаць, цікава даведацца, як людзі жывуць, а таксама, што ў свеце робіцца. Добра, што ў нас ёсць такая газета, блізкая і зразумелая сэрцу кожнага беларуса.
Запісала Святлана БУСЬКО
busko@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-busko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] mailto:busko@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/listy-u-redakcyyu