У апошні тыдзень верасня захаваецца антыцыкланальны характар надвор'я. Таму ападкаў не будзе, але тэмпературны фон пачне паступова паніжацца, паведамляе намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.
У сераду будзе без ападкаў, але чакаецца ўжо больш халоднае надвор'е. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да 2—9 цяпла, а днём складзе ад плюс 12 да плюс 18 градусаў. Сіноптыкі падлічылі, што і ў чацвер ападкаў па краіне не чакаецца. Праўда, паветра будзе паступаць больш халоднае і вільготнае, таму ўначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—7 цяпла, у асобных раёнах краіны чакаюцца слабыя замаразкі да нуля — мінус 2 градусаў. Будзе не горача і ўдзень — максімальная тэмпература не вышэйшая за 9—16 цяпла. І ў пятніцу будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе толькі ад плюс 1 да плюс 7 градусаў, месцамі чакаюцца замаразкі да нуля — мінус 3 градусаў. Удзень чакаецца 9—16 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:kurkасh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/nadvore