Такі выпадак адбыўся ў сталіцы на Лагойскім тракце.
Па інфармацыі АДАІ РУУС Савецкага раёна, седлавы цягач з прычэпам рухаўся па першай паласе. Наперадзе з-за аварыі пачалі тармазіць машыны. У выніку незахавання дыстанцыі цягач уехаў у заднюю частку грузавога аўтамабіля МАЗ з фургонам, з-за чаго яго адкінула ўлева на раздзяляльную паласу. Пры гэтым грузавік зачапіў яшчэ адзін, які рухаўся паралельна па суседняй паласе, а МАЗ ад удару выкінула на машыну, якая стаяла наперадзе. Больш за іншых у аварыі пацярпелі фура і МАЗ, ахвяр няма.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[6] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni