Конкурс "Работадаўца года" падыходзіць да завяршэння. Зусім хутка вызначацца найлепшыя наймальнікі нашай краіны. У дадзены момант журы ацэньвае ўдзельнікаў, якія падалі заяўкі на спаборніцтва. А гэта 136 кампаній. Усе яны прадстаўляюць абсалютна розныя сферы.
Конкурс "Работадаўца года" стартаваў у жніўні. За два месяцы было праведзена галасованне ў інтэрнэце за найлепшую кампанію Беларусі, сфарміраваны савет экспертаў. Гэта спецыялісты ў 17 галінах, не толькі бізнесмены, але і медыкі, выкладчыкі.
Склад экспертнага савета:
Акрамя пералічаных экспертаў, вырашаць, хто ж атрымае галоўную ўзнагароду, будуць прадстаўнікі кампаній, якія перамаглі ў папярэднім конкурсе "Работадаўца года", члены грамадскіх арганізацый, мас-медыя, найбольш актыўныя ўдзельнікі інтэрнэт-галасаваня, прадстаўнікі кампаніі-арганізатара.
Асноўныя крытэрыі, якія ўплываюць на перамогу ў конкурсе, – гэта годная сістэма матэрыяльнай стымуляцыі супрацоўнікаў кампаніі, параметры сацыяльнага пакету, магчымасці для росту, развіцця, адукацыі для работніка арганізацыі, умовы працы.
Улічаць не толькі меркаванне экспертнага журы, але і вынікі інтэрнэт-галасавання. Іх можна будзе ўбачыць на сайце lider.by [2] на працягу кастрычніка.
Конкурс "Работадаўца года" ставіць перад сабой задачу стымуляваць беларускія кампаніі развівацца, прымяняць новыя падыходы ў сферы выканання працоўнага заканадаўства. Ён праходзіць ужо ў трэці раз. Яшчэ адна мэта спаборніцтва – заклік да саіскальнікаў граматна строіць сваю кар’еру. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца адукацыйны цэнтр "Лідар". Генеральны спонсар – платформа па браніраванні адукацыі за мяжой BookYourStudy [3].
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://lider.by/
[3] https://www.bookyourstudy.by/
[4] https://zviazda.by/be/tags/rabotadauca-goda
[5] https://zviazda.by/be/tags/rabotadauca
[6] https://zviazda.by/be/tags/konkurs