Ініцыятыва ўвязваецца са стратэгіямі развіцця краін Еўразіі.
Кітай мае намер інтэграваць ініцыятыву "Пояс і шлях" са стратэгіямі развіцця краін Еўразіі. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Ван Ян, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Важнай задачай Кітая і краін Еўразіі з'яўляецца рэалізацыя кансенсусу, дасягнутага на Форуме высокага ўзроўню па міжнароднаму супрацоўніцтву ў рамках "Пояса і шляхі" ў маі, указаў Ван Ян. Віцэ-прэм'ер выказаў надзею, што Кітай і краіны Еўразіі наросцяць працу ў галіне палітычных кансультацый, інфраструктурнай узаемазвязанасці, садзейнічання гандлю, фінансавага супрацоўніцтва і абменаў паміж людзьмі. Ван Ян таксама падкрэсліў неабходнасць садзейнічання узаемазвязанасці на сушы, у моры, небе і інтэрнэце. Паводле яго слоў, Кітаю і краінам Еўразіі неабходна пераадолець стрымліваючыя фактары ў гандлі, абмеркаваць і падпісаць пагадненні па садзейнічанню ў гандлі, а таксама ўдасканальваць парадак эканамічнага супрацоўніцтва ў рэгіёне.
Кітай заахвочвае павелічэнне падтрымкі праграм супрацоўніцтва ў краінах Еўразіі сваімі фінансавымі інстытутамі, уключаючы Фонд Шаўковага шляху і Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый (АБІІ), адзначыў Ван Ян.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya