На сусветным конкурсе прыгажосці, які праходзіў у Варшаве, мінчанка Аляксандра Чычыкава заняла першае месца. У спаборніцтве за карону яна абышла 23 дзяўчыны.
Дагэтуль у конкурсах прыгажосці Аляксандра не ўдзельнічала, але на гэтай «Міс» вельмі хацела перамагчы. «Ты выходзіш не проста пакрасавацца. Шмат дзяўчат на калясцы ўпадаюць у дэпрэсію і думаюць, што ніколі не будуць мець сям'ю, што ніводзін хлопец на іх не зверне ўвагу. Я змагу стаць прыкладам і паказаць, што жыццё з-за інваліднасці не заканчваецца», — расказала дзяўчына ў інтэрв'ю «Звяздзе» за 31 жніўня.
Аляксандры 23 гады. Яна працуе ў кол-цэнтры і паралельна вучыцца ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка на псіхолага — сацыяльнага педагога. А ў вольны час іграе ў тэатры.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lubneuskaya@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[5] https://zviazda.by/be/tags/peramoga
[6] https://zviazda.by/be/tags/mis-svetu-na-invalidnay-kalyascy
[7] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandra-chychykava