Ход расследавання крымінальнай справы пра смерць салдата ў Печах знаходзіцца на асабістым кантролі старшыні Следчага камітэта Беларусі Івана Наскевіча. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.
"Як толькі будуць прынятыя працэсуальныя рашэнні, адразу ж праінфармуем. Што будзе магчыма паведаміць, мы будзем казаць, прытрымліваючыся прынцыпу галоснасці і адкрытасці ведамства. Пры гэтым, падкрэсліваем, будзем дзейнічаць у інтарэсах следства", - адзначыла Таццяна Беланогая.
Акрамя таго, следства звяртае ўвагу на тое, што распаўсюд чутак, здагадак і недакладнай інфармацыі, як з боку СМІ, інтэрнэт-рэсурсаў, так і грамадзян, не з'яўляецца канструктыўным.
Папярэдняе расследаванне даручана следчай групе, якая актыўна працуе і правярае ўсе версіі, усталёўвае абставіны, якія папярэднічалі таму, што адбылося.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sk
[3] https://zviazda.by/be/tags/pechy
[4] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-belanogaya