Вам ад 18 да 30 год, у Вас ёсць творы – вершы ці проза, на беларускай ці рускай мове – не друкаваныя раней, але яркія, таленавітыя і годныя апублікавання? У такім выпадку – далучайцеся да літаратурнага конкурсу “Першацвет”! І хай Вашыя творы квітнеюць на кніжных старонках, як самыя пекныя першацветы.
Але спяшайцеся: да 15 лістапада дашліце свае творы (а таксама – запоўненую заяўку ўдзельніка) на электронны адрас projects.zviazda@gmail.com [1]
Падрабязнасці, узор заяўкі і інструкцыю можна лёгка адшукаць па спасылцы: http://sozvuchie.by/proza/item/286-pershatsvet-2017.html [2]
За падзеямі “Першацвета” зацікаўленыя змогуць сачыць тут, на старонцы нашага вечна маладога часопіса: https://vk.com/club75787481 [3]
“М”ы будзем расказваць пра канкурсантаў, пра журы, пра конкурсныя этапы ды іншыя цікавосткі.
Таму – заставайцеся з намі.
Ваша “Маладосць”
Спасылкі
[1] mailto:projects.zviazda@gmail.com
[2] http://sozvuchie.by/proza/item/286-pershatsvet-2017.html
[3] https://vk.com/club75787481
[4] https://zviazda.by/be/tags/maladosc-2
[5] https://zviazda.by/be/tags/pershacvet