Продаж квіткоў на XXIV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пачнецца не пазней за 30 кастрычніка, паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела рэпертуарнага планавання і прагназавання УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама Вольга Багаварава.
Вольга Багаварава распавяла аб кошце квіткоў на кінапаказы. У прыватнасці, на адкрыццё і закрыццё ў кінатэатры "Масква" квіткі будуць каштаваць Br13, у вячэрні час і выхадныя дні ў гэтым кінатэатры кошт квітка будзе Br5, у дзённы час - Br3,5. Кошт квітка на праграму з музычным суправаджэннем - Br10.
Упершыню на "Лістападзе" будзе арганізаваны абанементны продаж квіткоў.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/kinafestyval-listapad-0