Квіткі на юбілейны XXX Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC-2017, які пройдзе ў Віцебску з 15 па 19 лістапада, ужо з'явіліся ў продажы.
Арганізатары паведамляюць, што квіткі можна набыць у касах абласнога цэнтра і на сайце www.kvitki.by [1].
На адкрыцці IFMC адбудзецца прэзентацыя ўдзельнікаў конкурсу, які ў гэтым годзе будзе нацыянальным. Акрамя таго гледачы змогуць убачыць спектакль «Карэкцыя» вядомай чэшскай кампаніі танца «VerTeDance», якая адкрые канцэртную праграму фестывалю.
news.vitebsk.cc [2]
Спасылкі
[1] http://www.kvitki.by/
[2] http://news.vitebsk.cc
[3] https://zviazda.by/be/tags/hareagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/tanec
[5] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk