У Ленінскі РУУС сталіцы звярнулася пажылая жанчына, якая расказала, што ў яе з 32-гадовым унукам на бытавой глебе ўзнік канфлікт. З-за апошняга родны чалавек... здзейсніў падпал маёмасці.
Падчас разбору міліцыянеры ўстанавілі, што ў трохпакаёвай кватэры 76-гадовая заяўніца пражывае з дачкой і ўнукам. Мужчына злоўжывае спіртнымі напіткамі, таму перыядычна паводзіць сябе агрэсіўна. Падчас канфлікту бабуля пайшла ў пакой і легла спаць. У гэты час унук зайшоў следам, разліў на дыван лёгкую на загаранне вадкасць, падпаліў яе і пайшоў з дому. У адносінах да мужчыны за наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці заведзена крымінальная справа. Максімальнае пакаранне, якое яму пагражае, — да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[6] https://zviazda.by/be/tags/minsk