Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу [4] або 3bеlаrus.bу [5] і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».
Ці ведалі вы, што:
ца́ля — мера даўжыні, роўная 2,54 см;
альяс — расліна з тоўстымі прадаўгаватымі калючымі лістамі; алоэ;
гарба́рня — майстэрня па вырабе шкур;
круце́ль — хітры чалавек, махляр;
цэбар — круглая драўляная пасудзіна з клёпак з двума вушкамі;
пазу́р (абласное слова) — кіпцюр, ногаць;
птушка невысокага палёту — нязначны, малаважны, неўплывовы чалавек. Беларускія сінонімы: апошняя спіца ў коле, адстаўной казы барабаншчык; рускі сінонім: малая сошка;
пусці павалюся — 1) вельмі дрэнны; 2) вельмі дрэнна, без ахвоты і старання працаваць, нешта рабіць (беларусы яшчэ скажуць: курам на смех, абы з рук, адны слёзы, глядзець няма на што, з рук вон, ні к чорту; рускія: без слёз не глянешь, спустя рукава, так-сяк накосяк).
Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
іost@zvіazda.by [6]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] http://www.tvrgomel.by/
[5] http://www.3belarus.by/
[6] mailto:іost@zvіazda.by
[7] https://zviazda.by/be/tags/razmaulyaem-pa-belarusku-0