Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка наведвае Аб'яднаныя Арабскія Эміраты з рабочым візітам, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Падчас паездкі запланаваныя перагаворы з кіраўніцтвам ААЭ для абмеркавання бягучага стану беларуска-эмірацкага ўзаемадзеяння, ходу рэалізацыі ранейшых дамоўленасцяў, а таксама ўзаемавыгадных перспектыўных праектаў. У праграме візіту таксама шэраг сустрэч з прадстаўнікамі ўлады і бізнес-колаў краіны.
Акрамя таго, улічваючы сяброўскі характар узаемаадносін, з боку кіраўніцтва Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў атрымана запрашэнне ў адрас Аляксандра Лукашэнкі традыцыйна некалькі дзён пагасціць у ААЭ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aae
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka