Вераб'іны сычык – птушыны драпежнік, які занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Відэа сычыка знята на лясістай тэрыторыі побач з пасёлкам Бараўляны Мінскага раёна. Увосень у гэтай птушкі, а вераб'іны сычык з'яўляецца самым маленькім экзэмплярам атрада савіных, назіраецца ўсплеск актыўнасці, нават у дзень можна пачуць яго сіплаваты голас. Сваімі пазыўнымі птушка ахоўвае тэрыторыю для палявання. Вераб'іны сычык – аседлы від, у халодны час трымаецца каля сваіх гнёздаў, якія робіць у старых асінавых дуплах. У ціхае, без дажджу і ветру, надвор'е, манатоную песню вераб'інага сычыка далёка чуваць у лясной акрузе.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/sychyk
[4] https://zviazda.by/be/tags/pryroda
[5] https://zviazda.by/be/tags/ptushki