У Гродне кіроўца гарадскога аўтобуса спыніўся на Старым мосце і скокнуў у Нёман на вачах у здзіўленых пасажыраў. Інцыдэнт, тут жа які атрымаў шырокі рэзананс, адбыўся ў абласным цэнтры сёння а трэцяй гадзіне дня.
Гарадскі аўтобус быў на сваім звычайным маршруце. У нейкі момант вадзіцель спыніўся, адчыніў дзверы, выйшаў і кінуўся ўніз. Мімавольнымі сведкамі ўсяго гэтага сталі пасажыры, якія таксама выйшлі з салона, падумаўшы пасля прыпынку, што аўтобус зламаўся.
Афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко сказаў:
- Нягледзячы на тое, што мужчына зваліўся ў ваду з вялікай вышыні, ён выжыў. Яго выратавалі спецыялісты Асвода. Пацярпелы перададзены медыкам.
sb.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdarenni
[3] https://www.sb.by/articles/proverku-provodit-militsiya-v-grodno-voditel-gorodskogo-avtobusa-ostanovilsya-na-mostu-i-prygnul-v-r.html
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne