Магілёўскі абласны драматычны тэатр да навагодніх свят рыхтуе дзіцячы спектакль і казачны атракцыён у двух дзеяннях "Па шчупаковым загадзе", паведамілі ва ўстанове культуры.
Вясёлы, захапляльны, яркі, смешны і арыгінальны спектакль па матывах рускіх народных казак стварае рэжысёр і мастак Міхаіл Лашыцкі. Майстар ужо вядомы магілёўскаму гледачу па цудоўных пастаноўках "Казка пра каралеву, прынцэсу, рыцара і пачвару", "Рамантыкі" і інш.
У спектаклі "Па шчупаковым загадзе" спляліся сюжэты любімых рускіх казак. Галоўны герой - добры маладзец Ямеля, з якім адбываюцца розныя дзівосы і прыгоды. Не абыдзецца і без галоўных навагодніх персанажаў Дзеда Мароза і Снягурачкі. "Падрыхтуйцеся да небывалай весялосці, жартаў, захапляльных песень і танцаў. Відовішчны і вясёлы паказ абавязкова спадабаецца не толькі дзецям, але і дарослым", - упэўнены субяседнікі.
Спектакль будуць паказваць у тэатры з 20 снежня па 7 студзеня.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyouski-ablasny-dramatychny-teatr