Даўжыня такіх магістраляў склала 22 тыс. км.
Кітайская чыгуначная карпарацыя сумесна з Міжнародным саюзам чыгунак (UIC) правядзе форум, на які будуць запрошаны краіны ўздоўж "Пояса і шляху".Удзельнікам трэба будзе абмеркаваць тэмы наладжвання супрацоўніцтва і забеспячэння інфраструктурнай узаемазвязанасці ў чыгуначнай галіне, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Пра гэта стала вядома паадчас ХIV Кітайскай міжнароднай выставы сучасных чыгуначных тэхналогій і абсталявання. Мерапрыемства сабрала звыш 240 прадпрыемстваў і арганізацый з 12 краін і рэгіёнаў свету, даючы магчымасць паказаць апошнія дасягненні ў сферы чыгуначнага транспарту, асабліва кітайскай галіны. Як паведамляецца, па стане на канец 2016 года працягласць дзеючых чыгунак у Кітаі складала 124 тыс. км — гэта другі паказчык у свеце. Эксплуатацыйная даўжыня магістраляў высакахуткаснага паведамлення склала 22 тыс. км (60 працэнтаў агульнасусветнага паказчыка), што дазволіла Кітаю стаць сусветным лідарам.
Знакавай падзеяй для кітайскай чыгуначнай галіны, у прыватнасці, стаў нядаўні запуск у камерцыйную эксплуатацыю цягніка "Фусін", які курсіруе па маршруце Пекін-Шанхай з хуткасцю да 350 км у гадзіну. У цэлым па агульнаму ўзроўню чыгуначных тэхналогій Кітай фігуруе ў ліку перадавых краін, а па некаторых тэхналогіях стаў лідарам, паведамілі ўдзельнікі выставы. Таксама яны не прамінулі сказаць аб "разумным" чыгуначным транспарце ў якасці напрамку, у якім кітайскія спецыялісты, як і іх замежныя калегі, маюць намер праводзіць актыўныя пошукі, працягваючы засваенне новых тэхналогій.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya