Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.
У час сустрэчы кіраўнік дзяржавы асобна спыніўся на пытаннях арганізацыі работы зняволеных у месцах пазбаўлення волі. "Вы помніце, калі толькі сталі міністрам, у нас была праблема з занятасцю. Як цяпер там ідуць справы?" - запытаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле інфармацыі Ігара Шуневіча, усе зняволеныя, якія могуць і хочуць працаваць, маюць такую магчымасць. "Мы забяспечылі работай больш як 90 працэнтаў зняволеных, якія адпрацоўваюць даўгі, іскі, зарабляюць грошы на сваё забеспячэнне і сваіх сем'яў. Мы стварылі прымальныя ўмовы працы для іх", - адзначыў міністр, размаўляючы з журналістамі.
Паводле яго слоў, ведамства ўкладае шмат грошай у набыццё новай тэхнікі і інструментаў для стварэння асуджаным неабходных умоў працы. "Лічу, што задача па працаўладкаванні зняволеных намі выканана даволі эфектыўна", - рэзюмаваў Ігар Шуневіч.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/igar-shunevich
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka