Узаемапранікненне розных відаў сродкаў масавай інфармацыі - адметная з'ява інтэрнэту. Яркі прыклад такой канвергенцыі можна назіраць на прыкладзе партала shklovinfo.by.
Мэтай інтэрнэт-парталу shklovinfo.by быў збор на адной пляцоўцы ўсіх матэрыялаў, якія датычацца паўсядзённага жыцця Шклоўскага раёна. Сярод сродкаў масавай інфармацыі тут аб'ядналіся электронная версія раённай газеты "Ударны фронт" і тэлекампанія "Шклоў ТБ".
Але толькі гэтым напаўненне парталу не абмяжоўваецца. Тут сканцэнтраваны і афіша культурных падзей, і актуальныя вакансіі, і расклад руху грамадскага транспарту, і прыватныя абвесткі, і каталог арганізацый, якія працуюць у рэгіёне... Адным словам, усё тое, што цікавіць кожнага жыхара. Менавіта такім усёабдымным і павінен быць партал кожнага са 118 раёнаў Беларусі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/internet