Цыкл дакументальных фільмаў «Тварам да твару», зняты тэлеканалам «Беларусь 24», з перамогай вярнуўся з ІХ Міжнароднага фестывалю ваенна-патрыятычных фільмаў і праграм «Вечны агонь», які праходзіў сёлета ў Валгаградзе да 75-годдзя Сталінградскай бітвы.
У 9 намінацыях конкурсу ўдзельнічалі больш як 260 дакументальных стужак з розных краін. Фільм «Тварам да твару. Подзвіг Новікава», які расказвае пра гераічны лёс аднаго з брэсцкіх пагранічнікаў лейтэнанта Новікава, атрымаў першы прыз за графічнае афармленне і дызайн.
Дарэчы, ужо ў студзені 2018 года «Беларусь 24» прадставіць гледачам другі сезон дакументальнага праекта і раскажа пра баявы шлях 86-га Аўгустоўскага пагранатрада, спадчыннікам якога лічыцца Гродзенская пагранічная група.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/filmy
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus-24-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/dakumentalny-film