Позна ўвечары ў лесе каля вёскі Глівін пад Барысавам дзяржінспектары затрымалі жыхара райцэнтра, які спрабаваў украсці... кабель «Белтэлекама».
Як паведамілі ў Дзяржінспекцыі, мужчына ўжо выкапаў некалькі ям і зрабіў мацаванні, за якія ён збіраўся выцягваць правады. Пры сабе зламыснік меў нажоўку, аднак перарэзаць кабель ёй яшчэ не паспеў. На месца затрымання прыбылі супрацоўнікі Барысаўскага РУУС, якія падзякавалі дзяржінспектарам і расказалі, што гэта не першы выпадак крадзяжу кабелю дзеля каляровых металаў.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/beltelekam
[6] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne