Адкрытае акцыянернае таварыства «Прамыслова-гандлёвае аб'яднанне «Палессе» прыступіла да вырабу цёплых рэчаў для дэлегацыі Беларусі, якая прыме ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане.
Паведамляецца, што паступіў заказ на выраб 130 камплектаў шапак, шалікаў і пальчатак, якія дапоўняць экіпіроўку спартсменаў, трэнераў і іншых прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі на Алімпіядзе. Яшчэ 100 камплектаў будзе выпушчана для ўдзельнікаў Параалімпіяды-2018. Таксама на «Палессе» паступіла заяўка на выпуск каля 2 тысяч «алімпійскіх» вырабаў для адпраўкі ў гандлёвыя сеткі краіны.
Цёплыя рэчы звязаныя з ПАН-пражы, якая па ўласцівасцях максімальна набліжана да паўшарсцяных. Асноўныя колеры вырабаў — шэры і чырвоны. Акцэнт зроблены на малюнак сняжынкі, якая выканана ў стылістыцы нацыянальнага арнаменту. Яшчэ адным напамінам алімпійцам аб культурным здабытку краіны будзе шалік, зроблены накшталт традыцыйнага беларускага пояса.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] mailto:lobazhevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/palesse
[5] https://zviazda.by/be/tags/sport
[6] https://zviazda.by/be/tags/alimpiec