Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным юбілею Беларускай чыгункі. Свята адбылося ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. Старшыня Савета Рэспублікі ўручыў работнікам БЧ ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Беларусі.
У сваім выступе Міхаіл Мясніковіч павіншаваў Беларускую чыгунку з юбілеем, а таксама звярнуў увагу на яе значнасць для эканомікі Беларусі. Далейшая паспяховая праца арганізацыі не падвяргаецца сумненню, упэўнены ён.
— Перакананы, што, адкрываючы новую старонку сваёй гісторыі, Беларуская чыгунка ўнясе значны ўклад у рэалізацыю ініцыятывы па спалучэнні Еўразійскага эканамічнага саюза і эканамічнага пояса Шаўковага шляху, забяспечыць шырокае ўкараненне інавацыйных тэхналогій, а таксама будзе садзейнічаць развіццю інтэграцыйных працэсаў, якія з'яўляюцца залогам стабільнасці і росквіту нашай дзяржавы, — дадаў Міхаіл Мясніковіч.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lukashevich@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/bch
[5] https://zviazda.by/be/tags/mihail-myasnikovich
[6] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne