Сусветная метэаралагічная арганізацыя агучыла ў Жэневе даклад, з якога вынікае, што мінулыя 11 месяцаў, са студзеня па лістапад, увайшлі ў тройку самых гарачых за ўсю гісторыю метэаназіранняў.
Яшчэ гарачэй было толькі ў 2015 і 2016 гадах. У названы перыяд тэмпература на сушы і ў вадзе ў сярэднім была вышэйшая, чым у іншыя гады. Да канца 2017 года застаюцца лічаныя дні, і метэаролагі лічаць, што ён увойдзе ў гісторыю як адзін з самых гарачых з прычыны феномена Эль-Ніньё. У заходняй частцы ЗША, на поўначы Канады, поўначы і захадзе Аляскі, у заходняй частцы Азіі і на расійскім Далёкім Усходзе слупок тэрмометра ў лістападзе паказваў на два градусы больш высокую тэмпературу, чым у іншыя гады.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:kurkасh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/naviny-nadvorya-1