Аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама і Кастрычніцкага РУУС сталіцы ўстанавілі факт крадзяжу прадуктаў на гандлёвым прадпрыемстве, якое забяспечвае харчаванне ў некаторых бальніцах горада, а таксама ў анкалагічным цэнтры ў Бараўлянах.
Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, 40-гадовая намеснік загадчыка нарыхтоўчага аб'екта гэтага прадпрыемства злоўжывала службовымі паўнамоцтвамі на працягу некалькіх гадоў. Яна выносіла прадукты харчавання: мяса, яйкі, малако, алей і іншае.
Наўмысна парушаючы тэхналогію прыгатавання, работніца змяншала порцыі для пацыентаў бальніц, а лішкі забірала сабе. І такім чынам забяспечвала прадуктамі не толькі сваю сям'ю, але і, як прызналася затрыманая, некаторую іх частку прадавала сваім знаёмым. У сярэднім за месяц яна крала харчавання на суму ад 100 да 150 рублёў.
Устаноўлена, што са жніўня 2016 года па ліпень 2017-га яна ўкрала прадуктаў на суму каля трох тысяч рублёў. За крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі заведзена крымінальная справа.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh