Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запаліў калядную свечку каля Мінскай іконы Божай Маці ў Свята-Духавым кафедральным саборы.
Кіраўніка дзяржавы сустрэў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У храме таксама прысутнічалі прадстаўнікі праваслаўных брацтваў і сястрыцтваў, навучэнцы нядзельнай школы, прыхаджане.
Прэзідэнт перадаў у дар Беларускай праваслаўнай царкве ікону Божага Нараджэння, які напісаны ва ўнікальнай тэхніцы васковай тэмперы.
Мітрапаліт Павел падарыў Аляксандру Лукашэнку ікону "Збавіцель". Яна прывезена мітрапалітам з Ерусаліма і асвечана на Труне Госпада.
Прэзідэнт звярнуўся да прысутных і адзначыў, што галоўнай падзеяй 2017 года ў Беларусі стала пераадоленне негатыўных тэндэнцый у эканоміцы.
"Мы пражылі вельмі складаны год. Я не буду ўдавацца ў падрабязнасці, ужо шмат казаў і ў канцы года, і ў сваім навагоднім звароце [3]. Але галоўная ўсеагульная падзея гэтага года - што нам, як мы і марылі год таму (я ў тым ліку, стоячы тут, казаў пра гэта), атрымалася пераадолець негатыўныя тэндэнцыі ў нашай эканоміцы, і гэта неадкладна паўплывала на ўсё наша грамадства", - заявіў беларускі лідэр.
Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што будзе імкнуцца зрабіць усё для таго, каб на беларускай зямлі людзі жылі добра і каб госці краіны адчувалі, што беларусы - дужыя людзі, якія жывуць нядрэнна і гатовыя любога госця з удзячнасцю прымаць.
"Мы жывем надзеямі на будучыню, і я ўпэўнены, што гэтыя надзеі спраўдзяцца", - рэзюмаваў Прэзідэнт.
БЕЛТА [4]
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/religiya
[3] http://zviazda.by/be/news/20180101/1514781272-navagodni-zvarot-prezidenta-respubliki-belarus-da-belaruskaga-naroda
[4] http://www.belta.by/
[5] https://zviazda.by/be/tags/rastvo
[6] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka