Пад такой назвай у сталічным дзіцячым парку імя Горкага прайшоў фестываль сям'і.
"Раство – час цудаў і добрых перамен у жыцці і ў сэрцы!" – такі пазітыўны дэвіз прыдумалі арганізатары – таварыства з аднайменнай назвай "Фестываль сям'і" – і ўстроілі для дзяцей і іх бацькоў шмат забаў: віктарыны, настольныя гульні, канцэрт, спартыўныя спаборніцтвы, маляванні на асфальце.
– Шчасце даступна кожнаму! – паўтаралі гаспадары фестывалю і ўручалі падарункі шматдзетным сем'ям, а таксама сем'ям з дзецьмі-інвалідамі. Шчасліўчыкаў, якія ўдзільнічалі ў конкурсах, узнагародзілі прызамі і сувенірамі.
Фестываль стаў ужо добрай традыцыяй Мінска, сёлета яму спаўняецца пяць гадоў.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/festyval-syami
[4] https://zviazda.by/be/tags/park-gorkaga
[5] https://zviazda.by/be/tags/rastvo