Мужчына прыязджаў паляваць ва ўгоддзі Кіраўскага раёна — там у вёсцы Кострычы застаўся дом яго бацькоў.
Пры сумесным аглядзе домаўладання работнікамі Бабруйскай міжрайінспекцыі, супрацоўнікамі РАУС і Следчага камітэта былі знойдзены мяса, шкуры і іншыя часткі дзікіх жывёл — лася, казулі, куніцы, трох асобін бабра і дзвюх асобін выдры. Паляўнічы сцвярджаў, што куніцу і капытных здабыў законным спосабам, абяцаючы прадставіць пацвярджальныя дакументы. Што датычыцца баброў і выдраў, то ўсе пяць жывёл ён быццам бы знайшоў загінулымі каля рэчкі Кастрычкі, разабраў і забраў дадому. Ці меў мужчына дачыненне да нелегальнага палявання, высвятляе следства. Аднак ужо цяпер можна сказаць, што парушальніку пагражае адказнасць за незаконны разбор і транспарціроўку дзічыны. Гэта можа абярнуцца буйным штрафам і пазбаўленнем права на паляванне.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/palyavanne