Першая кавярня ў фармаце pop-up - «з'явіўся і знік» - адкрыецца 25 студзеня ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk, паведамілі арганізатары.
У наведвальнікаў будзе ўсяго адзін дзень, дакладней час да абеду, каб рассмакаваць дзевяць відаў лёгкага сняданку. Установа прапрацуе з 9:00 да 14:00. Любы сэт плюс кава ці чай з малінавым варэннем і лёгкі ёгурт будуць каштаваць роўна 5 рублёў. Зарэзерваваць столік можна тут [1].
Разам са стравай можна выбраць і цікавага суразмоўцу. Побач з вамі снедаць і адказваць на пытанні будуць гімнастка Меліціна Станюта, мастакі Ніка Сандрас і Міця Післяк, аб бізнесе і мацярынстве гатовыя пагаварыць Святлана Зэрэ і Юлія Кур'ян, пра музыку і кіно - рэдактары вядучых СМІ краіны. Вядомыя беларусы з задавальненнем адгукнуліся на запрашэнне, таму што ўпэўнены: рэгулярна снедаць лёгка і карысна.
Установа будзе працаваць паўдня на першым паверсе ТРЦ Galleria Minsk.
minsknews.by [2]
Спасылкі
[1] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSe88G06Hj67nWDTnUOymgc_ZwR3VcheqeTAMP6LD8-G83co8w/viewform
[2] https://minsknews.by/v-gorode-na-poldnya-otkroyut-novoe-kafe-v-menyu-tolko-legkie-zavtraki-za-5-rubley/
[3] https://zviazda.by/be/tags/snyadanak
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[5] https://zviazda.by/be/tags/kavyarnya
[6] https://zviazda.by/be/tags/trc-galleria-minsk