Яны — адзін на трактары, другі — на легкавіку — сутыкнуліся пад Мінскам.
Аварыя адбылася ўдзень на вуліцы Энтузіястаў у пасёлку Калодзішчы-2. Нецвярозы кіроўца за рулём легкавога «Крайслера» для абгону выехаў на раздзяляльную паласу, дзе сутыкнуўся з трактарам МТЗ. Апошні ехаў паперадзе. Па інфармацыі УДАІ Мінскага раёна, абодва ўдзельнікі дарожна-транспартнага здарэння раней былі пазбаўлены вадзіцельскіх правоў за язду нападпітку. Дарэчы, у крыві кіроўцы легкавіка і зараз на момант медыцынскага агляду было выяўлена 0,39 праміле алкаголю. Мужчына падчас аварыі атрымаў цялесныя пашкоджанні, але не шпіталізаваўся.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/kirouca
[6] https://zviazda.by/be/tags/traktar-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/dtz