У самай старой гасцініцы Брэста — “Буг”, якая знаходзіцца побач з чыгуначным вакзалам, функцыянуе першы ў Беларусі мемарыяльны музей вядомага акцёра тэатра і кіно, паэта і барда Уладзіміра Высоцкага.
На другім паверсе будынка, які да таго ж з’яўляецца помнікам дойлідства так званага “сталінскага” барока, у вестыбюльнай частцы сабрана калекцыя фотаздымкаў, грампласцінак і кніг, тэатральных афіш і білетаў, асабістых рэчаў Уладзіміра Сямёнавіча і, асабліва, гітар, якія належылі славутаму артысту.
Высоцкі часта, пачынаючы з 60-х гадоў мінулага стагоддзя, бываў у Беларусі, неаднойчы спыняўся ў лепшым на той час гатэлі, калі ехаў альбо вяртаўся з замежжа. Пад дахам “Буга” сустракаўся з вядомай французскай актрысай Марынай Уладзі.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-vysocki-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/brest