Згодна з інфармацыяй на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у 2017 годзе арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 43,1 тысячы кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 3792,5 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1238,3 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы, або 32,7 % ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. З аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, пабудавана з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі 587,9 тысячы «квадратаў», у шматкватэрных жылых дамах у гарадах — 659,1 тысячы квадратных метраў.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/zhyllyo
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhyllyo