У Германіі грэцкім арэхам дазволілі падаць на машыны грамадзян, паведамляе нямецкі The Local.
Акруговы суд Франкфурта днямі адхіліў іск жанчыны, якая спрабавала адсудзіць 4000 еўра ў суседа за шкоду, прычыненую яе машыне арэхавым дрэвам, што расце на яго ўчастку. Паводле паказанняў ісціцы, галіны і плады арэха ўпалі на яе аўтамабіль падчас моцнага ветру ў кастрычніку 2013 года, у выніку чаго на даху, капоце і корпусе з'явіліся ўвагнутасці. Па словах адказчыка, галіны дрэва разрасліся на паўтара метра на тэрыторыю яе двара, са свайго боку ён сачыў за імі і своечасова падразаў. У выніку суд вырашыў, што жанчына павінна прад'яўляць прэтэнзіі не суседу, а дрэвам. А яны, у сваю чаргу, не могуць несці адказнасць за свае дзеянні, бо восеньскае падзенне арэхаў — гэта «прыродны факт».
Іван КУПАРВАС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/greckiya-arehi
[6] https://zviazda.by/be/tags/germaniya-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen