Яго ўдзельнікамі стануць 75 школьнікаў з Беларусі і Расіі, якія выступяць у складзе 15 каманд. На спаборніцтвах будуць прадстаўлены навучальныя ўстановы Мінскай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей, а таксама горада Варонежа (Расія). Ліцэісты БДУ будуць змагацца за перамогу ў складзе адной зборнай.
Каманды чакаюць некалькі фізічных “баёў”, падчас якіх навучэнцы выступаюць з дакладам, абараняюць уласнае рашэнне задачы, аспрэчваюць меркаванне апанентаў і рэцэнзуюць работу сваіх канкурэнтаў.
Фінальны паядынак адбудзецца 12 лютага. З лепшых удзельнікаў інтэлектуальных спаборніцтваў будзе сфарміравана каманда, якая прадставіць Беларусь на Міжнародным турніры юных фізікаў, які пройдзе ў ліпені гэтага года ў Пекіне (Кітай).
Даведка:
Турнір юных фізікаў — камандныя спаборніцтвы навучэнцаў старшых класаў у вырашэнні фізічных праблем, скіраваныя на папулярызацыю фізікі, як навукі, а таксама на прыцягненне да даследчай дзейнасці школьнікаў. Першы турнір адбыўся ў сакавіку 1979 года як працяг фізбаёў паміж зборнымі Масквы і Падмаскоўя. У пачатку 80-х гадоў да турніру далучыліся каманды з іншых гарадоў СССР і ён атрымаў статус Усесаюзнага. А ў 1987 годзе турнірам юных фізікаў зацікавіліся каманды з іншых дзяржаў, так ён стаў міжнародным.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya