Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні аб вызваленні ад займаных пасадаў міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча і міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыях. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава адзначыла, што патрабаванні кіраўніка дзяржавы па бескампраміснай барацьбе з карупцыяй у дзяржаўных органах і арганізацыях вядомыя. "Любы такі факт наносіць непапраўную шкоду іміджу ўлады і грамадскім адносінам у дзяржаве", - сказала яна.
"У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы яшчэ раз звярнуў увагу кіраўнікоў усіх узроўняў на ўзмацненне персанальнай адказнасці па выкананні патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства, недапушчэнні правапарушэнняў у гэтай сферы. Да кіраўнікоў, у падведамных арганізацыях якіх будуць устаноўлены падобныя факты, будуць прымацца самыя жорсткія, але справядлівыя меры, уключаючы вызваленне ад займаных пасадаў", - падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.
БЕЛТА [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] http://www.belta.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/kadravyya-rashenni