Бясплатныя кансультацыі урачоў-нарколагаў вышэйшай катэгорыі арганізуюць у сталічным Гарадскім клінічным наркалагічным дыспансэры 23 лютага, паведамілі ў гэтай медустанове.
Пры гэтым спецыялісты ўдакладнілі, што бясплатна пракансультуюць не ўсіх запар, а грамадзян, якія плануюць лячыць алкагольную залежнасць з дапамогай кадавання або падшыўкі ў гэтым жа дыспансэры.
Характэрна, што гэтая новая акцыя ад сталічных нарколагаў не аднаразовая, а доўгатэрміновая. Бясплатныя кансультацыі запланавана праводзіць на працягу года - кожную апошнюю пятніцу месяца. Месца правядзення - філіял Гарадскога клінічнага наркалагічнага дыспансэра (г. Мінск, вул. Някрасава, 22 к. 1). Жадаючыя могуць запісацца на прыём да ўрача ў працоўныя дні з 9:00 да 16:00 па тэлефонных нумарах: (8 017) 292-31-03 і (8 017) 209-09-09.
minsknews.by [1]
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/minskie-narkologi-besplatno-prokonsultiruyut-v-den-zashhitnika-otechestva/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/narkolag
[4] https://zviazda.by/be/tags/minski-garadski-klinichny-narkalagichny-dyspanser